9/9

Вас вітае BySound!

Паважаныя сябры!

З радасцю паведамляем, што крама BySound вяртаецца. Мы перажылі некаторыя змены і пэўны час знаходзіліся ў стадыі перазагрузкі, але цяпер з новымі сіламі гатовыя працаваць для вас як народная крама, якая нясе лепшае для музыкі!

Штосьці мяняецца, а штосьці застаецца нязменным. Так ці інакш, любыя змены – гэта паварот у станоўчы бок. Так, мы аднаўляем нашу працу пасля таго, як ад нас аддзялілася частка калектыву, утварыўшы свой асобны праект. Гэта, безумоўна, прынесла нам пэўныя цяжкасці, але яны пераадолены, і крама BySound ізноў у страі!

Што застаецца нязменным

  • BySound – музычная крама з асартыментам у некалькі тысяч тавараў шырокага музычнага профілю.
  • Мы працуем па ўсёй Беларусі, дастаўляючы заказы ў любую кропку краіны.
  • Мы базуемся ў Мінску і маем тутэйшы пункт самавывазу.
  • BySound – народная крама, якая мае мэтай задавальняць любыя патрэбы музыкаў, як прафесійных, так і тых, хто толькі становіцца на гэты цудоўны шлях. Мы дбаем пра падтрымку і развіццё беларускага музычнага асяроддзя. Як музыкі, мы здольныя адказваць за якасць таго, што прапаноўваем, – параіць і дапамагчы сарыентавацца, быць вашымі надзейнымі сябрамі і памочнікамі, падтрымліваць вартыя ініцыятывы і разам будаваць і прыўносіць у жыццё лепшае. Лепшае для музыкі.

Што будзе новага

  • Як вы, сябры, заўважылі, у абноўленым BySoun'дзе з'явілася беларуская версія. Гэта цалкам лагічны крок, які выспяваў некалькі год і на які здаўна намякаў наш слоган «лепшае для музыкі». Няможна быць народнай крамай без таго, каб быць бліжэй да народу праз мову. Мы распрацавалі бэта-версію інтэрфейсу сайта па-беларуску і працягваем працаваць над яго перакладам. Гэта зойме нямала часу, таму мы разлічваем на ваша разуменне і падтрымку нашай ініцыятывы. Усё будзе паступова. Зараз для выбару даступныя дзве версіі сайта: руская і беларуская (beta).
  • Асартымент будзе пашырацца, у тым ліку з магчымасцю ўвядзення ў яго пэўных тавараў пад вашыя замовы.
  • Будуць пашырацца магчымасці дастаўкі па ўсёй Беларусі.
  • Будуць новыя цікавыя акцыі, адмысловыя прапановы і праграмы лаяльнасці.
  • Мы будзем імкнуцца, каб імя BySound шырока гучала ў музычным асяроддзі і азначала краму, якая па-сапраўднаму падтрымлівае музыкаў і працуе на карысць развіцця культуры цалкам. Гэта значыць, што ўжо ў бліжэйшай будучыні вы пачуеце наша імя ў цікавых і дастойных праектах.
  • Крышку часу нам спатрэбіцца, каб наладзіць работу сайта і вярнуць краму на звыклы графік працы, разгарнуць страчаныя сацсеткі і наноў збудаваць камунікацыю з вамі, сябры. Дазвольце назваць гэта тэставым перыядам, які немінуча пройдзе, і ўсё будзе яшчэ лепш і цікавей!

 

З вялікай павагай і ўдзячнасцю за веру ў нас і вашу вернасць,

дырэктар па маркетынгу BySound,

Ян Мачульскі.

 

Комментарии
Рад снова видеть свой любимый магазин!))
Вагонь!.. Так трымаць!
Написать